СК распачаў чарговую крымінальную справу па факце ілжэмініравання ў Менску


Следчы камітэт распачаў справу па ч. 1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) Крымінальнага кодэксу ў сувязі з ілжэмініраваннем чыгуначнага вакзалу і гандлёвых цэнтраў у Менску. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал СК.

«9 лістапада на электронную пошту кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі паступіла паведамленне, у якім змяшчалася інфармацыя аб мініраванні шэрагу гандлёвых цэнтраў і чыгуначнага вакзалу ў Менску. На названыя ў паведамленні абʼекты выбывалі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы. Выбуховых прыладаў не выяўлена», – адзначаецца ў паведамленні.

Таксама ў Магілёве следчыя правялі агляд кампʼютара кантакт-цэнтру Беларускай чыгункі, куды па электроннай пошце прыйшло паведамленне.

Фота – t.me/skgovby

Нагадаем, учора ўвечары праз паведамленне аб мініраванні былі эвакуяваныя гандлёвыя цэнтры «Замак», «Дана Мол», «Галілеа», а таксама Цэнтральны чыгуначны вакзал.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў