СК пра трагедыю ў Зэльвенскім раёне: Сацыяльныя службы не цікавіліся сям’ёй

Афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэту на Гарадзеншчыне Іна Пазняк у эфіры «Радыё Менск» распавяла падрабязнасці трагедыі ў Зэльвенскім раёне, дзе пасля збівання бацькам загінула 4-гадовая дзяўчынка.

Бацька біў чатырохгадовую дачку рукамі і нагамі: яна ў рэанімацыі

Паводле СК, суправаджэнне дзяцей дзяржаўнымі органамі і ўстановамі была фармальным. Пра пераезд сям’і ў верасні службы Слонімскага раёну не паведамілі зэльвенскім калегам. У выніку больш за месяц становішчам дзяцей ніхто не цікавіўся, іх месца жыхарства, стаўленне бацькі і ўтрыманне не кантраляваліся.

У межах справы дапытаныя асобы, адказныя за суправаджэнне дзяцей, якіх вяртаюць у семʼі.

З малодшай дачкой мужчыны і дачкою ягонай сужыцелькі працуюць псіхолагі.

У Зэльвенскім раёне памерла чатырохгадовая дзяўчынка, якую збіў бацька

Самому ж затрыманаму выстаўленае абвінавачванне ў забойства заведама малалетняга. Ён заключаны пад варту.

У Зэльвенскім раёне 25-гадовы мужчына моцна збіў сваю чатырохгадовую дачку. Увечары 18 кастрычніка яе шпіталізавалі без прытомнасці. 20 кастрычніка дзяўчынка памерла.

МГ belsat.eu

Hавiны