СК назваў асноўную версію трагедыі падчас салюту 3 ліпеня


Старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч заявіў: паводле асноўнай версіі, прычынаю трагедыі падчас святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці сталіся няякасныя феерверачныя зарады. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ.

Агулам следства разглядае чатыры версіі здарэння. Канчатковыя высновы будуць зробленыя пасля правядзення экспертызаў і следчага эксперыменту.

«Асноўнай версіяй, асноўнай прычынай магчымай з’яўляюцца няякасныя зарады – феерверачныя вырабы, якія эксплуатаваліся пры правядзенні салюту. Частка з іх, як ужо вядома, была са скончаным тэрмінам прыдатнасці, іншая частка падвяргалася механічнай, так званай, дапрацоўцы перад абразаннем, увальваннем і г.д. Мы прызначылі цэлы шэраг экспертызаў, якія нам павінны даць адказ, ці знаходзяцца ў наўпроставай і прычыннай сувязі няякасны характар гэтых феерверачных вырабаў, а таксама механічныя ўздзеяння на іх з выбухамі, якія адбыліся падчас салюту», – паведаміў журналістам кіраўнік СК Іван Наскевіч.

Hавiны
«Адыходзім назад!» Відэа выбухаў 3 ліпеня ў Менску
2019.07.04 11:57
  • Падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для феерверку. Ад аскепкаў загінула жанчына 1955 года нараджэння ды пацярпелі не менш за 10 грамадзянаў.
  • У межах крымінальнай справы былі затрыманыя двое прадстаўнікоў расейскай кампаніі «Пиро-Росс», якая прадала піратэхніку беларускаму боку. Следства прад’явіла абвінавачанне двум грамадзянам Расеі паводле ч. 2 арт. 299 («Парушэнне правілаў абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека») Крымінальнага кодэксу.
  • Улады прынялі рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі пацярпелым. Сямʼя загінулай мусіць атрымаць 25 500 рублёў, цяжка параненыя – 2 550. Тым, хто атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні дадуць 1275 рублёў, а лёгкія траўмы – 510.
Абноўлена
Двум расейцам прад’явілі абвінавачванні па справе выбухаў на салюце
2019.07.17 10:55

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў