Сірыйскія курды заявілі, што пакінуць мяжу каля Турцыі

Курды ў Сірыі гатовыя пакінуць памежныя рэгіёны на Усходзе краіны. Але Турцыя павінна дазволіць войскам і грамадзянам свабодна пакінуць памежжа ў зоне вайсковых дзеянняў. Пра гэта заявіў адзін з лідараў сірыйскіх курдаў Рэдур Халіл, паведамляе «Радіо Свобода».

Курдскія войскі перамесцяцца на 30 кіламетраў углыб краіны. У сваю чаргу міністр замежных справаў Турцыі Меўлут Чавусоглу катэгарычна заявіў, што Анкара не жадае, каб «курдскія баевікі» заставаліся ў турэцкіх «зонах бяспекі». Акрамя таго Турцыя мае намер абмеркаваць і з Расеяй вывад курдскіх баевікоў з рэгіёнаў Манбідж і Кобані.

Эрдаган пагражае новым наступам на курдаў

17 кастрычніка прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган і віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс дамовіліся аб пяцідзённым спыненні агню на поўначы Сірыі, каб курды маглі пакінуць тэрыторыі, дзе Турцыя распачала вайсковую аперацыю.

Тысячы байцоў «Ісламскай дзяржавы» могуць апынуцца на волі

9 кастрычніка Турцыя распачала вайсковую аперацыю на поўначы Сірыі. Мэтай наступу з’яўляецца намаганне адцясніць курдскія сілы ў памежных раёнах. ЗША адмовіліся падтрымліваць турэцкую армію ў гэтай аперацыі, але пры гэтым і не падтрымалі курдаў, якія ваявалі супольна з амерыканскімі вайскоўцамі супраць «Ісламскай дзяржавы».

Сарванае перамір’е на поўначы Сірыі

СК belsat.eu

Hавiны