Сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі на панядзелак


Днём 25 траўня ў асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы, падчас дажджу магчымыя моцныя парывы ветру. Праз гэта Белагідрамет абвесціў жоўты ўзровень небяспекі.

25 траўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у некаторых раёнах магчымыя навальніцы. Падчас навальніцаў сіноптыкі папярэджваюць пра парывісты вецер, праз што абʼявілі жоўты ўзровень небяспекі.

Ноччу чакаецца ад трох да дзевяці градусаў цяпла. Днём прагназуецца ад 13 да 19 вышэй за нуль.

Hавiны
Дзьмухаўцы ў Менску будуць труціць гербіцыдамі
2020.05.24 11:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў