Сілавікі прыйшлі да фермера, з якім Ціханоўскі запісваў інтэрв'ю


Не толькі прыхільнікі Ціханоўскага, але і героі ягоных ролікаў становяцца абʼектамі пераследу з боку сілавікоў.

Як паведамляе ПЦ «Вясна», у вёсцы Прудок Мазырскага раёну ўначы працаўнікі праваахоўных органаў уварваліся ў гаспадарку фермера Аляксандра Сіраша,з якім Ціханоўскі раней запісваў інтэрвʼю. У яго прайшоў ператрус.

«Палеская вясна» паведамляе таксама пра затрыманне ў Мазыры аўтара ютуб-каналу «Мазыр для жыцця» Аляксандра Цуканава, які толькі 2 чэрвеня выйшаў на волю пасля 25 содняў адміністратыўнага арышту за ўдзел у сустрэчы з Ціханоўскім на пачатку траўня.

Затрыманы яшчэ і ягоны сябар па імені Дзяніс (прозвішча ўдакладняецца). Вядома, што ён пазаўчора сустракаў Цуканава з ІЧУ.

Па ўсёй краіне працягваецца пераслед грамадскіх актывістаў, блогераў, прыхільнікаў Ціханоўскага і Статкевіча.

Hавiны
Па гарадах Беларусі ідзе новая хваля затрыманняў
2020.06.03 21:46

КА belsat.eu

Стужка навінаў