Швецыя больш не будзе называць Беларусь «Белай Расеяй»


15 кастрычніка беларусы ў цэнтры Стакгольму заклікалі прыбраць з афіцыйнага ўжытку назву «Vitryssland».
Фота: Згуртаванне беларусаў Швецыі

Урад Швецыі ў афіцыйных стасунках больш не будзе называць Беларусь па-шведску «Белай Расеяй» – «Vitryssland». Замест гэтага будзе ўжывацца назва «Belarus», паведаміла міністр замежных справаў Швецыі Ан Ліндэ ў артыкуле ў «Dagens Nyheter».

Кіраўніца МЗС адзначыла, што шведскае МЗС такім чынам аддае прызнанне беларускай грамадзянскай супольнасці і людзям, якія даўно хацелі падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць і суверэнітэт сваёй краіны.

Ліндэ адзначае, што міністэрства адмаўляецца ад тэрміну «Vitryssland», што можа можа выклікаць асацыяцыі з Расеяй (Ryssland). Разам з тым «Belarus» з коранем «Rus» не датычыць да Расеі, а з’яўляецца сярэднявечнай назвай земляў ва Усходняй Еўропе.

Hавiны
Беларусы Швецыі разам з мядзведзем пікетавалі супраць назвы «Беларасея»
2019.10.15 15:36

Паведамленне супала ў часе з візітам Ан Ліндэ ў Менск разам з яе фінскім калегам Пэкам Хаавістам.

15 кастрычніка згуртаванне беларускай дыяспары ў Швецыі «Sveriges Belarusier» зладзіла ў цэнтры Стакгольму пікет. На ім беларусы заклікалі міністра замежных справаў Ан Ліндэ канчаткова прыбраць з афіцыйнага ўжытку назву Беларусі «Vitryssland», што ў наўпроставым перакладзе азначае «Белая Расея».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў