Швейцарская кампанія прыпыніла будаўніцтва «Паўночнай плыні – 2»


Будаўніцтва расейскага газаправоду «Паўночная плынь – 2» прыпынена. Швейцарская кампанія «Allseas» спыніла свой удзел у працы пасля ўступлення ў сілу санкцыяў ЗША ў справе расейскага газаправоду, паведамляе DW.com.

Швейцарская кампанія прыпыніла ўкладванне трубаправода ў чаканні прыняцця закона аб абаронным бюджэце ЗША. У «Allseas» таксама чакаюць указанняў, якія канкрэтызуюць «неабходныя нарматыўныя, тэхнічныя і экалагічныя тлумачэнні ад адпаведнага органа ЗША».

ЗША прынялі пакет санкцыяў супраць кампаніяў, якія прымаць удзел у будаўніцтве газаправода «Паўночная плынь – 2». Любая ўласнасць кампаніяў, што знаходзіцца на тэрыторыі Злучаных Штатаў, будзе замарожаная ў выпадку парушэння санкцыяў. У сваю чаргу «Allseas» мае актывы ў Тэхасе, акрамя таго караблі кампаніі курсуюць у тэрытарыяльных водах ЗША.

Hавiны
Міністр энергетыкі ЗША раскрытыкаваў «Паўночную плынь-2»
2019.10.07 20:42

belsat.eu

Стужка навінаў