Шведскі завод «Volvo» па зборцы рухавікоў перайшоў на аднаўляльныя крыніцы энергіі

З 2018 года завод будзе абагравацца спальваннем адходаў, а таксама пры дапамозе біямасы ды біяпаліва.

У 2016 годзе на бельгійскім заводзе «Volvo» у Генце прадставілі цэнтралізаваную сістэму цеплазабеспячэння, якая дазваляе на 40 % знізіць выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу.

Да 2025 года ўсе прадпрыемствы кампаніі «Volvo» павінны перайсці на «кліматычна нейтральную вытворчасць» т. б. з выкарыстаннем аднаўляльных крыніцаў энергіі.

ЮВ, belsat.eu

Hавiны