Шуневіч: У міністра няма прычыны прасіць прабачэння ў цыганоў. Зразумела?

Міністр унутраных справаў жорстка адрэагаваў на пытанне журналістаў пра пагромы і масавыя затрыманні ромаў пасля гібелі інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча ў Магілёве.

Журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук папрасіў ацаніць Ігара Шуневіча дзеянні ягоных падначаленых, якія правялі сапраўдную аблаву ў магілёўскім раёне Чапаеўка і затрымалі каля сотні грамадзянаў.

«Я ацэньваю дзеянні сваіх падначаленых як абгрунтаваныя. На гэта былі прычыны. Мы адпрацоўвалі асобную групу выключна на падставе атрыманых доказаў. Крыніцай гэтых доказаў была інфармацыя ад ахвяры. Законнасць дзеянняў праверыць пракуратура».

Калі будуць парушэнні, усе, у тым ліку сам Шуневіч, гатовыя панесці адказнасць, адзначыў ён.

«У міністра няма прычыны прасіць прабачэння ў цыганоў. Зразумела?»

Шуневіч дадаў, што не баіцца абвінавачанняў у ксенафобіі за гэтыя словы.

«Гэта не раз спрабавалі зрабіць. Дарэмна. Я разглядаю кожны свой выступ з гледзішча выканання сваіх функцыянальных абавязкаў».

«А ну, с*ка, закрый рот, або я цябе парву». У Магілёве пахавалі цыганку, памерлую пасля міліцэйскай аблавы

  • Пасля смерці 16 траўня лейтэнанта ДАІ Яўгена Патаповіча ў Магілёве міліцыя зладзіла зачыстку ромскіх сем’яў. Цыгане апынуліся пад ударам, бо спачатку меркавалася, што да смерці Патаповіча могуць быць датычныя ромы. Перад знікненнем міліцыянт даслаў калегам паведамленне ў Viber: «Тэрмінова. Чорная «Волга». Тры цыганы. Рэгістрацыйны знак расейскі».
  • 20 траўня прадстаўнікі Следчага камітэту і Міністэрства ўнутраных справаў правялі брыфінг, на якім заявілі пра тое, што асноўная версія прычыны смерці міліцыянта Яўгена Патаповіча – суіцыд. Інфармацыя пра выкраданне 22-гадовага інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча невядомымі асобамі на чорнай «Волзе» афіцыйна не пацвердзілася, адзначылі ў СК.

«Гналі, як быдла»: ромы з Магілёва распавялі пра міліцэйскае бяспраўе

ДР belsat.eu

Hавiны