Шуневіч: калі ты фрылансэр, будзь гатовы сустрэць фрыкопа


На YouTube з’явіўся анонс чарговага выпуску праграмы «Нічога асабістага» на тэлеканале ОНТ, у якой вядоўца Марат Маркаў бярэ інтэрвʼю ў міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча.

У прыватнасці, у анонсе гучыць наступная фраза міністра: «Калі ты фрылансэр, будзь гатовы, што да цябе прыйдзе фрыкоп» (спалучэнне англійскіх словаў free – свабодны і cop – паліцэйскі, – заўв. belsat.eu). Хутчэй за ўсё словы Шуневіча былі сказаныя ў кантэксце пераследу міліцыяй незалежных журналістаў без акрэдытацыі.

Як можна меркаваць з анонсу, Шуневіча таксама спыталі наконт яго зʼяўлення ў форме сталінскай міліцыі, а таксама пра стаўленне да геяў. «Я іх называю дзіравымі», – сказаў міністр. Вядома, што «дзіравыя» – гэта абразлівы зварот да геяў на турэмным жаргоне.

Інтэрвʼю з Шуневічам мусіць выйсці на ОНТ 27 снежня.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў