«Шукалі з сабакамі і звярталіся да варажбіткі»: з Печаў уцёк 18-гадовы жаўнер


Першым пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале блогер NEXTA.

Неўмяржыцкі Аляксандр

«Вечарам 19 сакавіка з вайсковай часткі ў Печах збег салдат тэрміновай службы Неўмяржыцкі Аляксандр Рыгоравіч, родам з Лельчыцкага раёну. Шукалі з сабакамі і нават звярталіся да варажбітак. Але інфармацыі пра яго месцазнаходжанне да гэтага часу няма», – паведаміў NEXTA.

Інфармацыю пра збеглага жаўнера пацвердзіла Міністэрства абароны. Паводле ведамства, малады чалавек уцёк 19 сакавіка. Праз два дні камандзір вайсковай часткі распачаў крымінальную справу паводле арт. 445 КК РБ («Самавольнае сыход з часткі або месца службы»).

Першая частка арт. 445 прадугледжвае наступныя санкцыі:

  • калі жаўнер уцякае з часткі або месца службы на тэрмін ад 2 да 10 содняў, то яму пагражае арышт
  • на тэрмін ад 10 содняў да месяца – абмежаванні па вайсковай службе на тэрмін да двух гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў
  • больш месяца – да 5 гадоў пазбаўлення волі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў