«Штопаный гандбол». У Беларусі запусцілі новы спартовы падкаст

Беларускія аматары гандболу запусцілі ў YouTube падкаст, прысвечаны гэтаму віду спорту.

Аўтарамі ідэі падкасту з назвай «Штопаный гандбол» ды яго вядоўцамі з’яўляюцца гандбольныя аматары Андрэй Рапапорт і Іван Сапега.

У каментары belsat.eu Іван Сапега адзначыў, што перыядычнасць гандбольнага падкасту пакуль не вызначаная – магчыма, новыя выпускі будуць выходзіць раз на два тыдні або раз на месяц.

«Пляцовак у нас не так шмат, каб нешта абмяркоўваць. Пра гандбол пішуць максімум чалавек 10, калі вельмі аптымістычна падыходзіць да гэтага пытання. Кантэнту не ўсім і не заўсёды хапае. Плюс гэта трошкі іншы фармат, дзе можна абмяркоўваць усе тыя ж тэмы, але больш лёгка. Не саромецца казаць нешта, магчыма, рабіць гэта больш востра», – адзначыў ён.

Крызіс жанру: гандбольны чэмпіён Беларусі правальваецца ў Лізе чэмпіёнаў

Паводле суразмоўцы, на запіс плануецца запрашаць лідараў камандаў чэмпіянату Беларусі, гульцоў зборнай, магчыма, трэнераў. Выпускі плануецца прымяркоўваць да значных падзеяў. Сярод тэмаў, якія абмяркоўваліся ў першым падкасце, – шанцы беларускай зборнай адабрацца на Алімпіяду.

МГ belsat.eu

Hавiны