Што вядома пра катастрофу ў «Шарамецьева»? Галоўнае


Авіялайнер Sukhoi Superjet 100 авіякампаніі «Аэрафлот», які выконваў рэйс Масква-Мурманск, згарэў у маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева» пасля аварыйнай пасадкі 5 траўня. Загінуў 41 чалавек з 78, што знаходзіліся на борце.

Самалёт у 18:10 дасягнуў вышыні 3216 метраў, пасля чаго пачаў зніжацца, заходзячы на ​​пасадку. Пры пасадцы лайнер ахапіла полымя. Адразу ж пасля прыпынку бортправаднікі абвясцілі эвакуацыю і сталі дапамагаць людзям пакінуць самалёт па двух надзіманым трапах.

Следчы камітэт апублікаваў відэа з салону згарэлага ў «Шарамецьева» самалёта. Ведамства таксама агучыла асноўныя версіі трагедыі, у ліку якіх тэхнічная няспраўнасць самалёта, неспрыяльныя ўмовы надвор’я, у тым удар маланкі, і магчымая памылка пілотаў.

У сацыяльных сетках з’явілася шэраг відэа катастрофы, у тым ліку з салона летака.

Горящий Суперджэт в аэропорту Шереметьево, который вылетел из Москвы в Мурманск, на борту находилось 78 человек, 41 из них погиб.. Самолёт по информации МЧС быстро потушили, но по этому видео, которое мне прислали, я что-то не заметила, что быстро. На полосе самолёт должны были уже ждать пожарные машины, поскольку он запросил аварийную посадку и садился горящим. А здесь видно, что люди покидали самолёт, но его никто не тушил. Очень печально и жаль, что есть погибшие.

Opublikowany przez Вольга Кавалькова Niedziela, 5 maja 2019

Як паведамляе Бі-бі-сі, адзін з пасажыраў, Дзмітрый Хлебушкін распавёў журналістам пра самаадданую працу экіпажу.

«Толькі дзякуючы сцюардэсам я застаўся жывы, – сказаў ён. – Дзяўчынкі стаялі ў памяшканні, дзе быў газ, дзе было цёмна, дзе была самая высокая тэмпература, а яны адтуль выцягвалі людзей і дапамагалі спусціцца на трапы».

Афіцыйны прадстаўнік «Аэрафлота» Максім Фяцісаў сцвярджае, што эвакуацыя заняла 55 секунд пры нарматыве ў 90.

Hавiны
22-гадовы бортправаднік загінуў, ратуючы пасажыраў з полымя. ФОТА+ВІДЭА
2019.05.06 10:38

Прычыны катастрофы невядомыя. Не зразумела таксама, у які момант пачаўся пажар: адны крыніцы сцвярджаюць, што яшчэ ў паветры, іншыя, што падчас пасадкі. Некаторыя відавочцы паведамляюць, што бачылі, як у самалёт ударыла маланка праз што сапсавалася апаратура.

Следчы камітэт РФ распачаў справу па артыкуле 263 Крымінальнага кодэксу «Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць двух або больш асобаў».

У Мурманскай вобласці абвясцілі трохдзённую жалобу ў сувязі з катастрофай.

Сярод пасажыраў самалёта быў мэр закрытага гораду Севераморск Уладзімір Яўменькоў. Ён выжыў, але атруціўся прадуктамі гарэння.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў