«Што такое «Белсат»? Прыватнае прадпрыемства ці нейкае таварыства» (Медыі з Ражковым)


Алег Ражкоў абмяркоўвае навіны разам з менчукамі.

Журналіст прапанаваў менчукам пракаментаваць меркаванне палітолага Уладзімір Падгола. Апошні лічыць, што Крым захапілі «ветлівыя чалавечкі» разам са здраднікамі з ваенных структураў Украіны, а Беларусь рыхтуюцца захопяць «саюзныя чалавечкі»: з Саюзнай дзяржавы, з Еўразійскага саюзу, АДКБ.

«Ды каму мы патрэбныя, я не разумею. Нас нехта хоча ўзяць?», – смяецца дзяўчына.

Іншая кажа: «Я лічу, што наўрад ці атрымаецца захапіць»

Цікава, што менчукі ведаюць пра «Белсат». Адзін выказаў меркаванне, што гэта «нейкае прыватнае прадпрыемства, магчыма, грамадская арганізацыя».

Малады хлопец падумаў, што гэта «Беларускае садаводства». Адна дзяўчына сказала, што гэта «хіба, нейкае таварыства». А наступная суразмоўца адказала амаль што правільна:

«Мне здаецца, што гэта нейкі навінавы партал. Часта сустракаю навіны, у якіх адзначаецца «піша «Белсат».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў