Што адбываецца з тымі, хто перахварэў на COVID-19?


Лекары з Гон-Конгу распавялі, што адбываецца з пацыентамі, якія перахварэлі пнеўманіяй COVID-19, выкліканай «кітайскім вірусам».

Паводле лекараў, пацыенты могуць адчуваць парушэнне функцыяў лёгкіх і задышку, піша «South China Morning Post».

Высновы аб уздзеянні каронавіруса зрабілі на падставе даследавання пацыентаў (каля 12 асобаў), якія вылечыліся. Прынамсі некалькі з іх ужо не могуць рабіць тое, што рабілі раней, напрыклад, хадзіць без задышкі. У дзевяці хворых выявіліся прыкметы пашкоджання ўнутраных органаў.

Пацыенты надалей праходзяць абследаванне, якое дазволіць зразумець, наколькі сур’ёзна парушаецца лёгачная функцыя пасля COVID-19 і ці мае яна сталы характар.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў