Штаб Бабарыкі заявіў, што сабралі 167 тысячаў подпісаў

Штаб Віктара Бабарыкі заявіў, што ініцыятыўная група патэнцыйнага кандыдата сабрала 167 тысячаў подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам на прэзідэнта. Раней Віктар Бабарыка казаў, што мае намер сабраць мільён подпісаў.

Ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі найбольшая сярод патэнцыйных кандыдатаў. Большы лік валанцёраў, якія збіраюць подпісы, толькі ў Аляксандра Лукашэнкі.

Віктар Бабарыка. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат

Віктар Бабарыка раней заяўляў, што мае намер сабраць мільён подпісаў за яго вылучэнне кандыдатам на прэзідэнта. Па стане на 7 чэрвеня ініцыятыўная група палітыка сабрала 167 тысячаў подпісаў.

Этап збору подпісаў завяршаецца 19 чэрвеня. Прэтэндэнту на кандыдата неабходна сабраць 100 тысячаў подпісаў. Пакуль пра пераадоленне гэтай планкі заявілі Віктар Бабарыка і існы кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

Чарга па перамены расце, «альтэрнатыўны» настрой узмацняецца

СК belsat.eu

Hавiны