Шоу «X-Factor» з'явілася і ў Беларусі


«Белтэлерадыёкампанія» паведамляе, што набыла правы на тэлевізійнае шоу «X-Factor». Цяпер кампанія распачынае нацыянальны кастынг.

Каманда «X-Factor» у Беларусі агучыла пра пачатак нацыянальнага кастынгу і заявіла, што з мэтай ацэнкі талентаў адбудуцца паездкі па буйных гарадах краіны. Для тых, у каго няма магчымасці патрапіць на асабістую сустрэчу, створаная магчымасць накіраваць заяўкі праз інтэрнэт.

Праект «X-Factor» стаў самым паспяховым у свеце тэлевізійнага шоу-бізнесу на планеце. Дэбютавала шоу ў брытанскім эфіры ў 2004 годзе. Цяпер падобныя праграмы існуюць у 56 краінах свету. Пабачылі выступоўцаў больш за 500 мільёнаў гледачоў.

«Белтэлерадыёкампанія» не агучвае кошт, які заплаціла, каб набыць франшызу.

Вядома, што кіраўніцтва ўраду даўно разглядала магчымасць стварэння падобнага шоу ў нашай краіне. Гэтак яшчэ летась намеснік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка распавёў, што без інавацыяў і новых формаў працы развіццё сферы культуры будзе праблематычным. Чыноўнік звярнуў увагу, што імёны беларускіх талентаў становяцца здабыткам шырокай грамадскасці краіны толькі пасля заявы пра сабе ў замежных тэлешоу і конкурсах. Ігар Петрышэнка даручыў Мінкультуры сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй разгледзець пытанне пра запуск нацыянальнага тэлевізійнага праекту фармату шоу «Голас» ці «Х-фактар».

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў