Шматдзетныя маці дагрукаліся да Лукашэнкі. Улады разбяруцца з пенсійным стажам


Кіраўнік Беларусі даручыў ліквідаваць непаразуменні, якія ўзнікаюць пры падліку пенсійнага стажу шматдзетных маці.

Адпаведнае даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў падчас сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ардой, заявіў той у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

«Мы лічым, што гэта непаразуменне, нонсэнс: на траіх дзяцей сёння стаж маме налічваецца, на чацвёртага дзіцяці не налічваецца», – сказаў Арда.

Паводле кіраўніка ФПБ, кіраўнік краіны даручыў Міністэрству працы ды сацыяльнай абароны насельніцтва разабрацца з гэтым пытаннем і аператыўна ўнесці прапановы для ліквідацыі гэтага непаразумення.

Аб’ектыў
Маці чацвярых дзяцей могуць застацца без пенсіяў
2019.12.03 21:40

У байнэце з’явілася петыцыя, якая патрабуе ўключаць адпачынак для догляду за чацвёртым дзіцем у агульны працоўны стаж, каб не ствараць жанчынам пенсійнай пасткі. Цяпер беларускае заканадаўства размяжоўвае паняткі агульнага працоўнага і страхавога стажу. Для атрымання пенсіі жанчыне трэба мець 10 гадоў страхавога стажу і 35 гадоў працоўнага.

Калі жанчына з трыма дзецьмі 9 гадоў перабывае ў адпачынку па догляду за дзецьмі, гэтыя 9 гадоў залічваюцца ў працоўны стаж, але не залічваюцца ў страхавы. Калі жанчына нараджае 4 дзіця і яшчэ 3 гады сядзіць з ім у адпачынку для догляду – гэтыя 3 гады не ўлічваюць ні ў страхавы, ні ў працоўны стаж. Пры нараджэнні пятага дзіцяці жанчына ўжо атрымлівае ільготы. Таму ў пенсійную пастку могуць трапіць менавіта маці 4 дзяцей.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў