Шматдзетная настаўніца музыкі скончыла жыццё самагубствам


Фота: nn.by

Жанчына выкладала музыку ў Іванаўскай школе № 4 (Берасцейшчына). Яе звалі Марыя Раманюк. Настаўніцы было 40 гадоў, піша nn.by.

Раманюк працавала выкладчыцай па класе акардэона. Яна была замужам. Муж працуе кіроўцам машыны хуткай дапамогі. У пары трое дзяцей, два хлопчыкі і дзяўчынка. Усе непаўналетнія, малодшая дачка вучыцца ў другім класе.

Настаўнікі кажуць, што трагедыя наўрад ці звязаная з працай.

«Праблем у школе не было. Ні сварак з калегамі, ні канфліктаў з дзецьмі. Пра гэта б ведалі. На праблемы ў сям’і яна таксама не скардзілася. Увогуле, мы ж бачылі яе штодня на працы – і ніхто не заўважыў, што нешта не ў парадку», – кажуць калегі.

Марыя Раманюк здзейсніла самагубства ў сваёй кватэры, калі вярнулася з працы. Дзеці ў гэты час нібыта былі дома – цяпер у школе канікулы. Цела жанчыны знайшлі на балконе.

Жанчыну пахавалі 2 лістапада.

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў