Школьнік дапамог затрымаць парушальніка, які спрабаваў перасячы беларуска-польскую мяжу

Максім Каплінскі, вучань 9-га класа паселішча Пагранічны Бераставіцкага раёну, дапамог затрымаць парушальніка мяжы. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Памежнага камітэту.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ 22 кастрычніка. Вечарам гэтага дня да школьніка звярнуўся невядомы мужчына, які запытаў у хлопца, як прайсці да мяжы. Максім паказаў падазронаму чалавеку няправільны напрамак, а сам патэлефанаваў у бліжэйшую памежную заставу.

Фота: gpk.gov.by

Памежнікі праз некаторы час затрымалі мужчыну. Ім апынуўся грамадзянін Расеі 1994 году нараджэння. Раней жыхара Курганскай вобласці дэпартавалі з Беларусі за спробу незаконнага перасячэння мяжы.

Парушальніка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Яму пагражае да трох гадоў зняволення.

У сваю чаргу Максім Каплінскі атрымаў падзяку ад памежнікаў за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Расеец спрабаваў патрапіць у Польшчу пад грузавым цягніком

СК belsat.eu

Hавiны