«Шкада, крыўдна». БАТЭ вылецеў з Лігі чэмпіёнаў


«Русэнборг» – БАТЭ.
Фота: fcbate.by

Барысаўскі БАТЭ 31 ліпеня на стадыёне «Леркендал» у нарвежскім Тронгэйме саступіў у паядынку ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў мясцоваму «Русэнборгу» з лікам 2:0.

Спачатку Поль-Андрэ Хеллан на 73-ай хвіліне з пенальці адкрыў лік у гульні, а затым ужо на 85-ай Александэр Тофт-Содэрлунд забіў другі мяч.

З улікам таго, што тыдзень таму падапечныя Аляксея Багі ў родных сценах святкавалі перамогу 2:1, «жоўта-сінія» спынілі барацьбу ў рамках галоўнага еўракубку. Самы тытулаваны футбольны клуб Беларусі перамясціўся ў Лігу Еўропы, дзе ў межах трэцяга кваліфікацыйнага раўнду ўступіць у бой з баснійскім «Сараевам».

8 жніўня супернікі памераюцца сіламі на Балканах – паядынак адбудзецца ў горадзе Зеніцы, на стадыёне «Біліна Поле». Пачатак а 20:45 паводле беларускага часу. Гульню ў адказ 15 жніўня прыме «Барысаў-Арэна». Стартавы свісток прагучыць а 20:00.

Hавiны
БАТЭ абыграў «Русэнборг» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
2019.07.24 22:10

«Шкада, крыўдна расставацца з Лігай чэмпіёнаў. Пасля першага матчу ў нас быў добры вынік, які дазваляў спадзявацца на праход далей. На жаль, пуцёўку ў наступны раўнд здабылі не мы, а «Русэнборг»», – адзначыў сербскі хаўбэк БАТЭ Слабадан Сімавіч, паведамілі ў клубе.

1 жніўня матч у адказ другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы з дацкім «Эсб’ергам» згуляе салігорскі «Шахцёр». Тыдзень таму салігорцы выйгралі з лікам 2:0.

Hавiны
Салігорскі «Шахцёр» абыграў дацкі «Эсб’ерг» у Лізе Еўропы
2019.07.25 22:03

МГ belsat.eu

Стужка навінаў