Шэраг краінаў Паўднёвай Амерыкі засталіся без электрычнасці


Маштабнае адключэнне электраэнергіі адбылося ў нядзелю, 16 чэрвеня, у Аргенціне і Уругваі. Без электрычнасці аказаліся амаль 48 мільёнаў чалавек. Паводле інфармацыі аргентынскай газеты «La Nación», перабоі з электрычнасцю зафіксаваныя ў некалькіх рэгіёнах Чылі і Бразіліі. Акрамя таго, закрануты аказаўся і Парагвай, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Прычынай стала «буйная няспраўнасць» у электрасетцы, заявілі ў аргентынскай энергазабеспячальнай арганізацыі Edesur.

Працэс нармалізацыі зойме некалькі гадзінаў, працы па ліквідацыі працягваюцца да гэтага часу.

СК belsat.eu

Стужка навінаў