Шаманы, будыйскія ламы і праваслаўныя вернікі дапамагаюць змагацца з пажарамі ў Сібіры


Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўведзены на ўсёй тэрыторыі Іркуцкай вобласці і Краснаярскага краю, а таксама ў асобных раёнах Бураціі і Якуціі. Па стане на 1 жніўня плошчу пажараў на гэтых тэрыторыях склала 2,95 мільёнаў гектараў, што прыкладна роўна плошчы Бельгіі або Каталоніі, піша Бі-Бі-Сі.

З 1 жніўня на барацьбу з ляснымі пажарамі ў Іркуцкай вобласці і Краснаярскім краі накіраваны спецыяльны самалёт Ан-26. Ён будзе выклікаць штучныя ападкі, запускаючы ў хмарныя сістэмы пірапатроны з ёдзістым срэбрам.

Альтэрнатыўныя метады барацьбы з пажарамі

Пра гатовасць здзейсніць абрад прызыву дажджу над палаючай тайгой заявілі ў будыйскай традыцыйнай Сангха (царкве) Расеі.

«Патрэбныя дакладныя каардынаты пажараў, назва мясцовасцяў, хто ведае – накіроўвайце. Паспрабуем [заклікаць] дажджы», – паведамілі ў арганізацыі.

Напярэдадні прэс-служба Кузбаскай мітраполіі звярнулася да праваслаўных вернікаў з заклікам далучыцца да чытання малітваў супраць пажараў.

«Пачынаючы з 30 ліпеня на працягу двух тыдняў па ўсёй Расеі два разы цягам дня (ў 8:00 і а 20:00 гадзіне) будуць чытацца малітва і акафіст Божай Маці. Мерапрыемства арганізавана з мэтай аб’яднаць праваслаўных у малітве да Госпада супраць пажараў у Сібіры, дзе гараць мільёны гектараў лясоў, гінуць звяры і птушкі, задыхаюцца людзі… Сітуацыя катастрафічная. На месцы вялікіх сібірскіх лясоў паўстане балота», – гаворыцца ў паведамленні на сайце мітраполіі.

Шаманы зладзяць рытуалы

На 2-га жніўня рытуалы па абароне сібірскіх лясоў ад пажараў запланавалі шаманы з ліку прадстаўнікоў мясцовых народаў Поўначы і іншых рэгіёнаў, паведаміў РІА Навіны этнограф з Ханты-Мансійска Цімафей Малданаў.

«Кожны [шаман] у сваім доме правядзе абрад 2 жніўня. Пачалі праводзіць абрады ўчора, заручыліся падтрымкай вышэйшых сілаў. Ці пойдуць дажджы», – распавёў ён.

Акрамя таго, 4 жніўня прыблізна 50 шаманаў збяруцца для здзяйснення абраду на востраве Альхон на возеры Байкал.

«4 жніўня будзе праведзены тайлаган. Каля 50 шаманаў збяруцца на Альхон і будуць прасіць багоў дапамогі ў тушэнні пажараў і барацьбе з паводкамі», – паведамілі ў міжрэгіянальнай арганізацыі шаманаў «Тэнгэры».

Цяпер шаманы ўдакладняюць «мясцовасці, дзе гарыць лес», адзначыў у размове з ТАСС старшыня праўлення арганізацыі Баіра Цырэндаржыеў.

Hавiны
Вінаватыя людзі: у МНС назвалі прычыну сібірскага апакаліпсісу
2019.08.01 11:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў