Шалёная навагодняя ноч на «Белсаце»!


У навагоднюю ноч мы падрыхтавалі для вас надзвычайнае святочнае шоу! Музыка, спевы, танцы і забавы разам з нашымі вядоўцамі ды беларускімі зоркамі.

Ці перапяе Віталь Гуркоў нашага вядоўцу Іллю Маліноўскага? Глеб Лабадзенка вырашыў кінуць тэлевізійную кар’еру і пачаў чытаць рэп? NEXTA пераклаў песню для Ганны Шаркуновай? Адказы на гэтыя пытанні ў нашым навагоднім шоу «Нармальны Новы год».

А яшчэ найлепшыя песні «Песняроў» ад Валерыя Дайнэкі – і шмат-шмат іншага. Толькі ў нас 31 снежня а 23:05, а пасля і на YouTube-канале «Белсат Музыка».

Вось такі нармальны шалёны Новы год! Вясёлых святаў!

Hавiны
Святкуйце з «Белсатам»! Тэлепраграма на Раство
2020.01.06 12:10
Стужка навінаў