СЭЗ «Віцебск» зацікавіла шведскі капітал


У адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» зарэгістраваны 45 рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск». Юбілейнай кампаніяй стала ТАА «Авестра Бітумныя Матэрыялы», створаная пры ўдзеле шведскага капіталу.

Пад размяшчэнне вытворчасці палімерна-мадыфікаванага бітуму абраная пляцоўка памерам 8,77 гектараў на тэрыторыі сектара № 15 СЭЗ «Віцебск» у Наваполацку, паведамляецца на сайце эканамічнай зоны. Агульныя інвестыцыйныя ўкладанні па праекце складуць 25 мільёнаў долараў ЗША. Плануецца стварэнне не менш за 54 новых працоўных месцаў.

Асноўнымі рынкамі збыту гатовай прадукцыі будуць Расея, Афрыка, Усходняя Еўропа, краіны Балтыі, Украіна, Турцыя і Ізраіль.

Рэалізацыя інвестыцыйнага праекту ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» дазволіць ТАА «Авестра Бітумныя Матэрыялы» стварыць новыя вытворчыя магутнасці, такім чынам павялічваючы аб’ёмы вытворчасці экспартна-арыентаванай прадукцыі.

Hавiны
«Гэта будуць стратныя інвестыцыі». У Беларусь ляціць прэзідэнт Зімбабвэ
2019.01.16 10:09

СК, belsat.eu

Стужка навінаў