Сэрвіс MolaMola, праз які збіралі грошы медыкам, пачынае працу ва Украіне


Аб гэтым абвясціў ягоны стваральны Антон Матолька ў сябе ў Facebook. Сэрвіс пачне працу на дамене molamola.io.

Беларускі сэрвіс хуткай дапамогі сродкаў на сацыяльныя праекты MolaMola запрацаваў і ва Украіне. Адзін са стваральнікаў MolaMola Антон Матолька так патлумачыў пашырэнне праекту:

«Не так мы ўсё гэта сабе ўяўлялі. Запуск ва Украіне планаваўся напрыканцы сакавіка гэтага года, але напачатку апынулася, што банк ва Украіне, які мы абралі, не ўмее ў «такенізацыю», потым пачаўся каронавірус у Беларусі і вар’яцкая хваля падтрымання медыкаў».

18 чэрвеня іншага стваральніка сэрвісу Эдуарда Бабарыка разам з бацькам Віктарам затрымалі і зараз ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Аднак Матолька падкрэсліў, што не мае сэнсу яшчэ далей адкладаць запуск ва Украіне. Зараз на сэрвісе можна падтрымаць 15 праектаў.

MolaMola запусціўся ва Украіне. Скрыншот афіцыйнай старонкі

Украінская MolaMola таксама будзе браць камісію – 1% + UAH 5 ад кожнага плацяжа.

У Беларусі сэрвіс абслугоўваўся «Белгазпрамбанкам». Ад 11 чэрвеня банк заблакаваў магчымасць прыймаць плацяжы на сэрвісе. Праект MolaMola падтрымаў мноства ініцыятываў, напрыклад, там збірала грошы для медыкаў ініцыятыва BYCOVID-19.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў