СБУ вінаваціць беларускага памежніка ў вербаванні ўкраінца


Служба бяспекі Украіны расследуе крымінальную справу супраць беларускага памежніка. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Працаўніка аператыўна-вышуковага аддзелу Пінскага памежнага атраду Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі падазраюць у тым, што ён перашкаджаў «законнай дзейнасці Узброеных сілаў Украіны і іншых вайсковых фармаванняў у асаблівы перыяд». За гэта яму пагражае ад 5 да 8 гадоў.

Hавiны
У Беларусі адпусцілі ўкраінца, асуджанага за шпіянаж
2019.10.04 15:08

Справу пачалі ў кастрычніку 2019 году пасля таго, як на яго паказаў грамадзянін Украіны, якога беларус нібыта завербаваў для атрымання інфармацыі пра дзейнасць, узбраенне і тэхніку Луцкага атраду памежнікаў, а таксама пра асаблівасці аховы беларуска-ўкраінскай мяжы ў Валынскай ды Ровенскай вобласцях.

Украінец звярнуўся ў СБУ ў ліпені 2018 году ды прызнаўся ў дапамозе «Рэспубліцы Беларусь у правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны». Ён паведаміў, што яго завербавалі ў кастрычніку 2017 году ў беларускім пункце пропуску «Невель». СБУ высветліла, што для каардынацыі дзейнасці беларускі памежнік выкарыстоўваў 11 мабільных нумароў.

Hавiны
У Тунісе арыштавалі беларусаў з пашпартамі розных краінаў – іх падазраюць у шпіянажы
2019.07.02 16:45

З 2016 году стала вядома прынамсі пра шэсць выпадкаў нібыта вербавання ўкраінцаў беларускімі спецслужбамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў