Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Іван Баканаў афіцыйна заявіў, што ведамства разглядае дзве прыярытэтныя версіі прычын, якія прывялі да катастрофы «Боінга» над Тэгеранам. Гэта або траплянне ў самалёт ракеты, або тэракт.
«Сапраўды, версія аб траплянні ракеты зенітна-ракетнага комплексу «Тор» прыцягвае сёння найбольшую ўвагу грамадства. Аднак дастаткова адкрыць інструкцыю па эксплуатацыі ЗРК, каб узнік шэраг пытанняў, якія патрабуюць дадатковых адказаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра далёкасць палёту ракеты, нюансы па кіраванні комплексам і іншае. Усе пытанні цяпер прапрацоўваюцца», – адзначыў Баканаў.
Паводле словаў Баканава, версію тэракту СБУ таксама старанна вывучае і аналізуе.
«Бо тэма занадта важная, каб цяпер рабіць нейкія паспешныя высновы. Магу запэўніць, што мы абавязкова паведамім грамадству ўсю аб’ектыўную, правераную інфармацыю», – дадаў кіраўнік СБУ.
Пасажырскі самалёт рэйсу PS752 украінскай авіякампаніі МАУ разбіўся ў небе над Тэгеранам 8 студзеня. Загінулі ўсе 176 чалавек.
2020.01.08 07:10
КА belsat.eu