СБУ адпусціла на волю маракоў з расейскага танкера


Маракоў, якіх сёння затрымалі на расейскім танкеры, адпусцілі на волю. Пра са спасылкай на свае крыніцы ў Службе бяспекі Украіны паведамляе «Страна.UA».

З маракоў узялі абавязалі з’яўляцца на допыты па выкліку следчага. Юрыдычна не перашкаджае ім выехаць з Украіны – па справе маракі праходзяць як сведкі. Такім чынам, ніякіх абмежаванняў на перамяшчэнне яны не маюць.

Служба бяспекі Украіны 25 ліпеня затрымала танкер «NIKA SPIRIT» (ранейшая назва – «NEYMA»), які ўвайшоў пад расейскім сцягам увайшоў у порт Ізмаіл у Адэскай вобласці.

Паводле расейскіх медыяў, на борце знаходзілася ад 10 да 15 чалавек.

Раней ваенны пракурор Украіны Анатоль Матыёс апублікаваў у здымак, на якім бачныя сем (або восем) расейскіх мараходных кніжак.

У СБУ лічаць, што танкер летась блакаваў праход украінскіх ваенных караблёў праз Керчанскі праліў, пасля чаго расейскія памежнікі затрымалі 24 украінскіх марака.

Экіпаж дапыталі, падае «Інтэрфакс».

Расейскае МЗС заяўляла, што калі Украіна ўзяла маракоў у закладнікі, наступствы не прымусяць сябе чакаць.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў