Сбербанк: адмова ўводзіць каранцін не дазволіць Беларусі пазбегнуць рэцэсіі ў эканоміцы


Цэнтр макраэканамічных даследаванняў Сбербанку Расеі апублікаваў агляд, дзе адзначаецца, што Беларусь не ўводзіць каранцін праз неспрыяльную эканамічную абстаноўку.

У аглядзе ідзе гаворка пра тое, што нафтавы канфлікт з Расеяй нанёс істотную шкоду эканоміцы Беларусі: скараціўся ВУП, аптовы тавараабарот і грузаабарот.

«Менавіта неспрыяльная эканамічная абстаноўка, хутчэй за ўсё, падштурхоўвае кіраўніцтва краіны да адмовы ад жорсткіх мераў барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі. Беларусь засталася адной з нямногіх краінаў, якія не прыбеглі да каранціну, ізаляцыі насельніцтва і спынення прадпрыемстваў. Цалкам імаверна, што падобная стратэгія некалькі паменшыць глыбіню рэцэсіі сёлета, але дакладна не дазволіць яе пазбегнуць», – падкрэсліваецца ў дакуменце.

У Сбербанку таксама лічаць, што планам уладаў Беларусі «можа перашкодзіць хуткі рост колькасці пацярпелых ад Covid-19».

«У такім выпадку, краіне ўсё ж давядзецца пайсці па шляху ўвядзення жорсткіх абмежаванняў, як гэта адбылося, напрыклад, з Вялікай Брытаніяй», – адзначаецца ў аглядзе.

Нагадаем, 7 красавіка падчас нарада, прысвечанай барацьбе з каронавірусам, Лукашэнка заявіў:

«Як у нас тут разглагольствуюць вакол: каранцін, каменданцкі час і іншае… Слухайце, гэта прасцей за ўсё, гэта мы зробім на працягу содняў. Але жраць што будзем?»

Hавiны
ЗВР Беларусі ўпалі больш як на $ 1,5 млрд. І гэта не мяжа
2020.04.07 12:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў