САЗ раіць Беларусі адмяніць масавыя акцыі ды перавесці школы на дыстанцыйнае навучанне


На сайце Сусветнай арганізацыі здароўя апублікаваны спіс рэкамендацыяў для Беларусі на падставе вынікаў місіі незалежных экспертаў.

Сярод асноўных рэкамендацыяў САЗ Беларусі – узмацніць сацыяльнае дыстанцыяванне:

  • адкласці вялікія сходы, у тым ліку спартыўныя, рэлігійныя і культурныя падзеі;
  • змяшчаць у каранціне кантакты людзей, у якіх пацверджаны ці можа пацвердзіцца каронавірус;
  • увесці варыянты аддаленай працы і дыстанцыйнага навучання ў школах, універсітэтах і іншых навучальных установах, прыпыніць неістотны бізнес;
  • паменшыць неістотныя перасоўванні, асабліва для групаў высокага рызыкі.
Інтэрв’ю
Чаму Лукашэнка не адменіць парад 9 траўня?
2020.04.21 12:26

Таксама дзяржава павінна інфармаваць грамадскасць пра рызыкі, рэкамендацыі адносна здароўя людзей, меры рэагавання.

Апроч таго, САЗ раіць працягваць аказанне асноўных медыка-санітарных паслугаў і сацыяльна-эканамічнага падтрымання патрабуючым і найбольш уразлівым групам насельніцтва, развіваць між галіновую супрацу.

Абноўлена
У Беларусі 301 медык інфікаваны каронавірусам. Прадстаўніцтва САЗ і Мінздароўя далі сумесны брыфінг
2020.04.11 15:39

Місія Сусветнай арганізацыі здароўя працавала ў Беларусі 7 – 11 красавіка. На заканчэнне місіі была праведзеная супольная прэс-канферэнцыя САЗ і Міністэрства аховы здароўя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў