САЗ: Магчыма, што каронавірусам можна заразіцца паўторна


Сусветная арганізацыя здароўя (САЗ) заявіла, што на сёння няма доказаў, што людзі, якія вылечыліся ад COVID-19, абаронены ад паўторнага інфікавання, паведамляе Reuters.

САЗ не раіць урадам выдаваць так званыя «пашпарты імунітэту» людзям, якія ўжо вылечыліся ад COVID-19. Некаторыя краіны разважаюць над выдачай такога дакументу. «Пашпарт» дазволіў бы людзям падарожнічаць або вярнуцца да працы, паколькі яны мусяць быць абароненыя ад паўторнага заражэння.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

У паведамленні САЗ гаворыцца, што такая практыка можа на самай справе павялічыць рызыку далейшага распаўсюджвання віруса, бо людзі, якія вылечыліся, могуць ігнараваць меры бяспекі. «У цяперашні час няма доказаў таго, што людзі, якія вылечыліся ад COVID-19 і маюць антыцелы, абаронены ад паўторнага інфікавання», – гаворыцца ў паведамленні.

Большасць даследаванняў паказала, што людзі, якія вылечыліся ад інфекцыі, маюць антыцелы да віруса, паведамляе САЗ. Аднак у некаторых з іх вельмі нізкі ўзровень нейтралізацыі антыцел у крыві, што можа сведчыць аб магчымасці паўторнай інфекцыі.

  • Агулам па стане на раніцу 25 красавіка, паводле дадзеных Інстытуту Джонса Хопкінса, у свеце COVID-19 заразіліся больш за 2 млн 790 тысяч чалавек, памерлі больш за 195 тысяч.

ВБ belsat.eu

Стужка навінаў