Саюз турыстычных арганізацыяў падрыхтаваў прапановы па аднаўленні ўязнога турызму ў Беларусі

У лісце адзначаецца, што турыстычны сезон пачаўся, але праца інфраструктуры замарожаная і няма плану па аднаўленні працы.

Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў даслаў у Міністэрства эканомікі ліст з прапановамі па аднаўленні турызму ў Беларусі. У дакуменце арганізацыя звяртае ўвагу, што, нягледзячы на пандэмію, турыстычны сезон у Беларусі распачаўся. Але шмат якія аб’екты інфраструктуры замарожаныя, і няма планаў па аднаўленні іхнай працы.

Зараз у Беларусь могуць патрапіць замежнікі, аднак толькі праз 14-дзённы каранцін. Зараз ёсць пастанова Мінзадроўя, згодна з якой тэрмін самаізаляцыі можа быць скарочаны, аднак пад яе трапляе вельмі малая колькасць людзей.

«Турбізнесу неабходна бачыць намеры і план дзяржавы па аднаўленні турыстычнай галіны. Патрэбныя правілы ўезду, узоры медычных дакументаў, правілы аказання медычнай дапамогі замежным турыстам на падставе страховак і іншыя дакументы», – гавораць у РСТА.

У арганізацыі падкрэсліваюць, што невядома, ці ўвогуле вядзецца нейкая праца па аднаўленні уязнога турызму.

Саюз турыстычных арганізацыяў: вярнуць усім пакупнікам грошы немагчыма

Гэта не першы зварот саюзу да розных беларускіх ведамстваў. Раней яны пісалі лісты да Мінздароўя і іншых органаў.

Паводле падлікаў РСТА турызм у Беларусі страціць каля Br 400 млн праз пандэмію.

КТ belsat.eu

Hавiны