Саюз турыстычных арганізацыяў: вярнуць усім пакупнікам грошы немагчыма


Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў патрабуе тэрміновага выратавання беларускага турызму.

У сувязі з пандэміяй каронавірусу ад сакавіка 2020 года турыстычная галіна ў Беларусі сутыкаецца з цяжкімі выпрабаваннямі. Па стане на сярэдзіну сакавіка 2020 года каля 300 тысяч беларусаў купілі туры заранёў на агульную суму – Br 400 млн. Аднак на вяртанне гэтых грошай могуць разлічваць толькі прыкладна 5 % усіх пакупнікоў.

Аб’ектыў
Замест Балгарыі – Вілейскае вадасховішча. Што будзе з летнім адпачынкам беларусаў?
2020.05.16 21:23

Усе гэтыя сродкі адразу перавялі пасярэднікам (гатэлям, авіякампаніям, тураператарам і г.д.). У паведамленні на сайце тлумачыцца, што гэтыя грошы немагчыма вярнуць, бо найбольш папулярныя турыстычныя кірункі ня проста закрылі межы, але і ўвялі каранцін і рэжым надзвычайнага становішча.

«Аднамаментнае патравабаванне спажыўцоў вярнуць грашовыя сродкі прывядзе да банкруцтва ўсёй галіны. І вось тады пагроза невыканання сваіх абавязкаў і страты ўсіх грашовых сродкаў спажыўцоў стане рэчаіснасцю», – напісана ў паведамленні.

Адным з варыянтаў рашэнняў праблемы саюз бачыць у заканадаўчым замацаванні нормы пераносу вандровак на больш позні тэрмін, але не іхную адмену. Як скрайні тэрмін для пераносу тураператары прапаноўваюць 31 снежня 2021 года.

Hавiны
Эпідэмія сарвала адпачынак? Вяртайце грошы за квіткі
2020.05.01 17:52

Калі гэтага не будзе зроблена, паволде іхных падлікаў закрыюцца 80 % прадстаўнікоў турбізнесу, дзе працуе 7 тысяч чалавек.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў