Саўмін зацвердзіў змены ў парадак продажу сельгаспрадпрыемстваў


Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў шэраг палажэнняў пра парадак продажу сельгаспрадпрыемстваў. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале.

У прыватнасці, дакумент змяшчае новы парадак правядзення аўкцыёнаў. Гэтак маёмасць сельгаспрадпрыемстваў будзе прадавацца праз аўкцыёны паводле рашэння Аляксандра Лукашэнкі. Арганізацыяй гандляванняў будзе займацца Дзяржаўны камітэт па маёмасці, а атрыманыя сродкі ад продажу будуць накіроўвацца ў рэспубліканскі бюджэт.

Таксама зацверджана палажэнне пра здачу ў арэнду маёмаснага комплексу прадпрыемства, перадачу ў давернае кіраванне акцыяў, перадачу паўнамоцтваў кіраўніка сельгаспрадпрыемства іншай арганізацыі або ІП. Акрамя таго прадугледжваецца парадак наступнага выкупу акцыяў, якія перадаюцца ў давернае кіраванне.

Змены закрануць і пытанні арэнды сельгаспрадпрыемстваў. Рашэнне пра зацвярджэнне дамовы арэнды будзе прымацца Саўмінам на падставе пададзеных заяўнікам дакументаў і згоды кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.

Рашэння аб перадачы ў давернае кіраванне акцыяў прадпрыемства будзе гэтак жа прымацца на ўзроўні Саўміна. Аднак пра перадачу паўнамоцтваў кіраўніка іншай арганізацыі рашэнне можа быць прынята кіраўніцтвам самога сельгаспрадпрыемства або на агульным сходзе ўдзельнікаў таварыства гаспадарання.

Hавiны
«Яна ж уся абасраная!» Лукашэнка абараніў кароў ад чыноўнікаў
2019.03.26 17:01

CK belsat.eu

Стужка навінаў