Сацыёлагі Лукашэнкі: Палітычная сітуацыя «спакойная». На мітынгі гатовыя выйсці да 1 мільёна беларусаў




Інфармацыйны-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта апублікаваў вынікі штоквартальнага даследавання за 2016 год, прысвечанага сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне.

У зборніку апрача іншага прыведзеныя вынікі даследавання пратэставага патэнцыялу беларусаў.

Праблемы, якія найбольш турбуюць беларусаў

  • Рост коштаў (70%)
  • Зніжэнне даходаў (40%)
  • Беспрацоўе (40%)

Таксама непакой вызываюць карупцыя, алкагалізм, сітуацыя ў ЖКГ, будаўніцтва АЭС, сітуацыя з правамі чалавека, пагроза тэрарыстычных замахаў.

Нягледзячы на ўсе праблемы, дзяржаўныя сацыёлагі адзначаюць, што 71,5 % грамадзянаў лічаць палітычную сітуацыю ў краіне «спакойнай».

Агулам колькасць апрошаных беларусаў гатовых да ўдзелу і мітынгах і дэманстрацыях дасягала 14% (гэта больш за 1 мільён чалавек).

Гатовых да забастовак – 7,5% (каля 570 тысяч чалавек).

Гатовыя да галадоўкі – 3% (каля 230 тысяч чалавек).

Гатовыя да ўзброенага супраціву – 2,5% апытаных (190 тысяч беларусаў ).

Больш вынікаў сацыялагічных апытанняў можна паглядзець тут.

Прыведзеныя дадзеныя датычаць 2016 года. Пік вулічных акцыяў прыпадае на пачатак 2017-га, калі па ўсёй краіне пракацілася хваля Маршаў недармаедаў. На вуліцы дзясяткаў беларускіх гарадоў выйшлі дзясяткі тысяч чалавек з патрабаваннем адмяніць неканстытуцыйныя паборы ўладаў. Лукашэнка дагэтуль адмаўляецца скасаваць дэкрэт №3.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў