Самы змрочны будынак у Менску. Відэаграфіка пра «Валадарку»


Пасля вайны Менск быў амаль цалкам зруйнаваны, засталіся толькі лічаныя будынкі. Сярод іх і самы жахлівы будынак, – Пішчалаўскі замак – які, як сведчыць гісторыя, быў патрэбны ўладам ва ўсе часы.

Пішчалаўскі замак быў пабудаваны па замове памешчыка Рудольфа Пішчала ў 1825 годзе замест старой турмы. За ўсе гады свайго існавання турма выкарыстоўвалася выключна па сваім назначэнні. Так, тут адбывалі пакаранне яшчэ паўстанцы 1830-31 ды 1863-64 гадоў.

Сярод вядомых вязняў Пішчалаўскага замка былі:

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – пісьменнік і драматург,

Юзэф Пілсудскі – першы кіраўнік незалежнай Польшчы,

Карусь Каганец – паэт і мастак,

Алесь Гарун – паэт,

Фелікс Дзяржынскі – рэвалюцыянер,

Якуб Колас – пісьменнік,

Максім Танк – пісьменнік,

Міхаіл Чыгір – другі прэм’ер-міністр Беларусі.

Акрамя таго, тут былі забітыя такія дзеячы культуры:

Алесь Дудар – паэт,

Міхась Зарэцкі – пісьменнік,

Язэп Каранеўскі – другі рэктар БДУ,

Сцяпан Некрашэвіч – ініцыятар стварэння і першы старшыня ІнБелКульт,

Міхась Чарот – пісьменнік.

Глядзіце візуалізацыю belsat.eu пра бадай што самы змрочны будынак у Менску.

КС/МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў