Самая дарагая прадстаўніцкая мадэль у свеце. У Лукашэнкі новы «Maybach» за € 1,4 млн


Новы аўтамабіль Аляксандра Лукашэнкі.
Фота: Генадзь Мажэйка, kp.by

Ля стадыёну «Дынама» ў Менску 30 чэрвеня падчас цырымоніі закрыцця Еўрапейскіх гульняў быў заўважаны новы «Mercedes-Maybach Pullman Guard» з прэзідэнцкімі нумарамі. Пра гэта паведамляе «Комсомольская правда».

Гэтая машына належыць да найноўшага пакалення браняваных лімузінаў кампаніі «Mercedes». Іх пастаўкі пачаліся ў 2018 годзе. На выраб кожнай машыны сыходзіць каля дзевяці месяцаў. Кіроўцу і пасажыраў абараняе бронесталь, сталь у спалучэнні з кеўларам і кулястойкае шкло таўшчынёй больш за 6 сантыметраў.

Аб’ектыў
Другія Еўрапейскія гульні – прагуляныя мільёны беларусаў
2019.06.26 21:37

Расстрэл ва ўпор са штурмавых вінтовак лімузіну не страшны, як і выбух 15 кг трацілу за два метры ад аўтамабіля і за метр над зямлёй.

У інтэр’еры прадугледжаныя бар і масажныя крэслы. Таксама ёсць ахоўная браняваная перагародка, якая аддзяляе VIP-пасажыра ад кіроўцы і целаахоўніка.

Базавая цана браневіка (без уліку сірэнаў, страбаскопаў, гучнагаварыцеляў і іншага індывідуальнага абсталявання) складае € 1,4 млн. Сёння гэта самая дарагая прадстаўніцкая мадэль у свеце.

Hавiны
Мітрапаліт Павел распавёў, што на юбілей яму падарылі «Майбах». Такое здаралася і з Лукашэнкам
2018.07.09 18:41

З 2011 года Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўваў браняваны лімузін «Mercedes Pullman Guard».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў