Салідарныя з 97 % выйшлі на акцыю перад будынкам Еўрапарламенту


Беларускі народ папросту імкнецца рэалізаваць свае выбарчыя правы – перакананыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці, арганізаванай еўрапалітыкамі.

Плакаты і банеры стракацелі на рускай, беларускай і ангельскіх мовах.
Фота: арганізатары Solidarity action in support for Belarusian people

Плакаты і банеры з патрабаваннямі спыніць рэпрэсіі супраць беларусаў стракацелі на ангельскай, расейскай і беларускай мовах.

Удзел у акцыі ўзялі: старшыня дэлегацыі ў сувязях з Беларуссю ў Еўрапарламенце Робэрт Бедрань, дырэктарка дырэктар Сакратарыяту Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства Наталля Ярашэвіч, сябры Беларускай грамады ў Бельгіі, сябры Еўрапейскага Парламенту, іхныя дарадцы і службовыя асобы.

Петрас Аўштравічус на акцыі салідарнасці ў Брусэлі.
Фота: арганізатары Solidarity action in support for Belarusian people

Пастаянны дакладчык Еўрапарламенту па Беларусі Петрас Аўштравічус сказаў «Белсату»:

«Мы тут у падтрымку дэмакратычнай пазіцыі той часткі насельніцтва Беларусі, якая хоча пераменаў да лепшага, адкрытасці да Еўропы. Прыйшло шмат людзей добрай волі, каб паказаць сваё стаўленне да таго настрою, які цяпер мы назіраем у большасці насельніцтва Беларусі, у тых, хто хоча пераменаў, хто не падтрымлівае палітыкі рэжыму. Мы прыйшлі на акцыю выказаць сваю салідарнасць з людзьмі, якіх у Беларусі ўтрымліваюць ў турэмных нечалавечых умовах з ужываннем гвалту і здзекаў. Сімвалічна, што гэтая акцыя салідарнасці праходзіць у самым цэнтры Еўропы, каля Еўрапарламенту. Гэта зверне яшчэ большую ўвагу еўрапейскіх інстытутаў на сітуацыю ў Беларусі, каб тыя не чакалі з рэакцыяй на тое, што адбываецца там».

Участники акции показывали свое недовольство действиями властей. Акция солидарности в Брюсселе. Фото: организаторы Solidarity action in support for Belarusian people
С такими плакатами вышли участники акции. Акция солидарности в Брюсселе. Фото: организаторы Solidarity action in support for Belarusian people

Хто не змог далучыцца да палітычнай імпрэзы, падтрымаў яе праз сацыяльныя сеткі – падзяліўся адпаведным паведамленнем, дадаўшы хэштэг #SolidarityBelarus.

Акцыя салідарнасці ў Брусэлі.
Фота: арганізатары Solidarity action in support for Belarusian people

Акцыі супраць агрэсіўнага вядзення беларускай дзяржавай перадвыбарчай кампаніі ў апошнія тыдні прайшлі Беларусі і шэрагу іншых краінаў.

Салідарныя з прыхільнікамі пераменаў патрабавалі вызвалення ўзятых пад варту ўдзельнікаў кампаніі – ад кандыдата Віктара Бабарыкі да асобаў, якія, можна сказаць, навічкі ў палітычным жыцці краіны.

Галоўны, паводле суб’ектыўнай ацэнкі медыяў, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе – Віктар Бабарыка, трапіў за краты паводле сур’ёзных абвінавачанняў, звязаных з былою кар’ераю ў «Белгазпрамбанку».

Брутальны арышт яго і дзясяткаў асобаў з ініцыятыўнай групы ды партнёраў па бізнесе выклікаў хвалю пратэстаў у краіне. Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў выступленні ў стылі «аплочаная акцыя» і накіраваў АМАП на супрацьстаянне разгортванню мірных пратэстаў. Агулам арыштавалі больш 400 чалавек.

У тым ліку і сёння праходзілі суды над фігурантамі справаў, прызнаных праваабарончымі арганізацыямі палітычна матываванымі.

ЮЦ belsat.eu

Стужка навінаў