Сабатуюць безкантактную аплату за праезд. Банк абрынуўся з крытыкай на «Менсктранс»

Паводле БПС-Сбербанк, дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» спыніла рэалізацыю безкантактнай аплаты праезду ў сталічным транспарце праз «стварэнне штучных перашкодаў».

«Былі планы пашырыць безкантактную аплату за праезд на ўвесь наземны транспарт сталіцы і рэалізаваць бясплатна, але замест гэтага» Менсктрансам «ствараюцца штучныя перашкоды», – патлумачыла прэс-служба БПС-Сбербанку, які з’яўляецца ініцыятарам новаўвядзення.

4 лютага ў размове з агенцтвам minsknews.by прадстаўнік прадпрыемства «Столичный транспорт и связь» заявіў, што сістэма аплаты за праезд банкаўскімі карткамі працуе не надта добра.

«На жаль, практычна штодня паступаюць скаргі на тое, што з карткі пры аплаце адной паездкі грошы спісваюцца за некалькі. Пакуль гэта не будзе выпраўлена, ужываць тэхналогію нельга. Сама ідэя добрая, але яе выкананне трэба ўдасканальваць», – сказаў Валер Шкуратаў.

Валідатары ў сталічным транспарце не будуць адключацца пасля закрыцця дзвярэй

Раней «Менсктранс» паведаміў, што пілотны праект безкантактнай аплаты за праезд у грамадскім транспарце будзе завершаны.

У інтэрнэце заклікаюць кіраўніцтва «Менсктранс» сысці ў адстаўку

ЮВ belsat.eu

Hавiны