САЗ: Пік захворванняў на COVID-19 яшчэ наперадзе

Пандэмія каронавірусу ў свеце яшчэ не дасягнула піку. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ) Маргарэт Харыс, перадае Reuters.

Паводле яе, цяпер у Еўропе назіраецца неаднастайная карціна захворвання: у Італіі і Іспаніі сітуацыя палепшылася, але ў Вялікабрытаніі і Турцыі яшчэ фіксуецца прырост ліку заражаных.

У цэлым на Еўропу і ЗША прыходзіцца 90% выпадкаў каронавірусу ў свеце. Што тычыцца Кітая, то там дагэтуль фіксуюць завозныя выпадкі інфекцыі – у асноўным, з Расеі.

Прадстаўнік САЗ таксама адзначыла, што неэксперыментальная вакцына ад каронавірусу зʼявіцца не раней, чым праз год.

Тым часам асобныя еўрапейскія краіны пачалі паступова змякчаць каранцінныя захады: Італія аднаўляе працу часткі кампаніяў, Аўстрыя адкрые крамы, Данія – дзіцячыя садкі і школы.

Каранцін без каранціну. Як каронакрызіс змяніў жыццё беларусаў

КА belsat.eu

Hавiны