Рыбка распавяла, што пасля вызвалення з турмы мае намер працаваць на тэлебачанні

Наста Вашукевіч, вядомая як Наста Рыбка, распавяла, што пасля вызвалення з тайландскай турмы і вяртання дадому мае намер працаваць на тэлебачанні.

Пра гэта паведамляюць «РИА Новости».

«Планаў вельмі шмат. Мне хочацца працаваць з людзьмі. З кім менавіта, пакуль не скажу, проста не хачу гаварыць загадзя, пакуль гэта яшчэ не атрымалася. Вы ўсё ўбачыце самі. Але што ўжо магу сказаць цяпер – выключна добрыя намеры», – сказала Вашукевіч праз тэлефон з цэнтру часовага ўтрымання іміграцыйнай паліцыі Тайланду.

«Хочацца чагосьці новага, скажам так… Я шмат чаго імкнулася дасягнуць раней, напрыклад, у індустрыі тэлешоу, і я хачу гэта працягнуць, толькі на больш высокім узроўні», – дадала яна.

Анастасія Вашукевіч, Аляксандр Кірылаў (Алекс Леслі) і яшчэ шэсць грамадзянаў Расеі і Беларусі арыштавалі ў лютым летась у Тайландзе падчас правядзення нелегальнага «секс-трэнінгу». Арыштаваныя прызналі сябе вінаватымі ў стварэнні таямніча злачыннай супольнасці, аказання паслугаў сексуальнага характару ў складзе злачыннай групы і зводніцтве, пасля чаго суд краіны асудзіў іх да ўмоўных тэрмінаў пакарання. Прысуд стварыў варункі для дэпартацыі асуджаных расейцаў і беларусаў у краіны іхнага грамадзянства. Як чакаецца, гэта можа адбыцца ўжо ў чацвер.

Стала вядома, калі Насцю Рыбку і Алекса Леслі дэпартуюць у Беларусь

СК, belsat.eu

Hавiны