Мужчына лавіў рыбу каля высакавольтнай лініі Заходняя №3 і парушыў правілы бяспекі, паведамляе сайт «Гомельэнерга».
«Рыбак наблізіўся вудаю да правадоў высакавольтнай лініі і атрымаў цяжкія апёкі. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі. Асоба пацярпелага ўсталёўваецца», – гаворыцца на сайце прадпрыемства.
З пачатку 2018 года гэта ўжо шосты падобны выпадак у Беларусі.
ЮВ, belsat.eu