Рыа. Вада ў басейне змянілася праз шчолач

Гэта ўжо другая спроба патлумачыць незвычайную з’яву.

«Вада ў басейне для скачкоў на Алімпіядзе-2016 стала зялёнага колеру праз зменены ўзровень шчолачы, аднак гэта не ўяўляе небяспекі для спартоўцаў», – цытуе дырэктара па камунікацыях аргкамітэту гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Марыу Андрадэ агенцтва «Інтэрфакс».

«Мы працуем над гэтым, і ўзровень шчолачы ўжо стабілізуецца. Мы разлічваем, што вада ў самым хуткім часе зноў стане блакітнай», – кажа Андрадэ.

[/vc_column_text]

«Вядома, мы памыліліся, не правёўшы больш праверак, і не прымаючы пад увагу вялікую колькасць атлетаў, якая можа паўплываць на колер вады, але няма абсалютна ніякай рызыкі для здароўя спартоўцаў», – дадаў ён.

Вада ў басейне, дзе праходзяць алімпійскія спаборніцтвы ў скачках з трампліна і вышкі, пазелянела ўчора. Спачатку аргкамітэт заявіў, што не ведае прычынаў, пазней – што гэта адбылося праз прысутныя там водарасці.

ДД, belsat.eu

Hавiны