Румас раскрытыкаваў працу дзяржаўных прадпрыемстваў


Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас назваў недастатковай працу прадстаўнікоў дзяржавы ў наглядальных радах прадпрыемстваў. Пра гэта кіраўнік ураду заявіў падчас пасяджэння, паведамляе прэсавая служба Саўміну.

Сяргей Румас адзначыў, што эфектыўнасць дзяржаўнага сектару эканомікі ніжэй, чым на праватных прадпрыемствах. Прычынаю таму зʼяўляецца нізкая якасць кіравання. Менавіта гэтую праблему, на думку прэмʼер-міністра, неабходна вырашаць.

Іншыя праблемы, якія агучыў Сяргей Румас – скарачэнне выдаткаў. У якасці прыкладу прэмʼер распавёў пра спонсарскую дапамогу.

«Дакаціліся да таго, што прадпрыемствы, якія выпрасілі дзяржаўнае падтрыманне, аказваюць спонсарскую дапамогу. І нікому да гэтага няма справы. Сёння выправім», – сказаў Сяргей Румас.

Hавiны
Урад анансуе захады, каб разабрацца з дзяржаўным сектарам
2020.02.13 17:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў