Румас дамаўляецца пра інтэграцыю з Расеяй, а Лукашэнка распавядае пра шматвектарнасць


Аляксандр Лукашэнка чарговы раз распавёў пра правільнасць абранага курсу кіраўніцтва краіны на шматвектарнасць у развіцці супрацы Беларусі з замежнымі партнёрамі. Яго словы цытуе БелТА.

«Я заўсёды і ўсюды, і мяне ў гэтым цяжка папракнуць, казаў і кажу, што мы прытрымліваемся ў вонкавай палітыцы шматвектарнасці. Не я ж пасяліў беларусаў на гэтым кавалку зямлі. Гасподзь нас тут пасяліў. Куды нам падзецца? Нас нідзе не чакаюць. Іншы зямлі нам ніхто не дасць. У рабы мы не пойдзем. Гэта наш кавалак зямлі. І ён у цэнтры Еўропы, на скрыжаванні ўсіх шляхоў», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка абмеркаваў з Засем перамовы з Захадам і Расеяй
2019.09.04 15:38

Пры гэтым, паводле слоў кіраўніка краіны, «за гэты кавалак зямлі сёння часам ідзе нябачная барацьба».

«Усе хочуць уплываць. Але мой характар ​​і мяне вы ўжо даўно ведаеце. Я не прымаю, калі пачынаюць уплываць празмерна на шкоду нашаму народу. Гэта недапушчальна. Вось гэта галоўнае – шматвектарная палітыка. Мы павінны глядзець і на Усход, і на Захад», – заўважыў ён.

Пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка і магчымую рэакцыю Расеі на яго словы пра шматвектарнасць.

«Дарэчы, Расеі нас няма чым папракнуць. У іх нават арол двухгаловы – ён і туды, і туды глядзіць. І нам ніхто не забароніць глядзець у розныя бакі», – падкрэсліў Лукашэнка.

Абноўлена
«Тут шмат станоўчага, асабліва для Беларусі». Лукашэнка назваў візіт дарадцы Трампа гістарычным
2019.08.29 15:26

Адметна, што ў той час, як Лукашэнка прамаўляе пра шматвектарнасць, прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас ў Маскве абмяркоўвае з кіраўніком ураду Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым актуальныя пытанні беларуска-расейскіх дачыненняў.

Кіраўнікі ўрадаў больш за дзве гадзіны вялі дыялог сам-насам.

Hавiны
Пуцін і Лукашэнка падпішуць пагадненне па інтэграцыі 8 снежня
2019.09.05 17:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў