РПЦ «закляйміла» творы Чэхава і Буніна


Фота: Патрыяршая камісія ў пытаннях сямʼі

Прадстаўнік патрыяршай камісіі ў пытаннях сямʼі назваў «мінай запаволенага дзеяння» апавяданні расейскіх класікаў са школьнай праграмы. Паводле Арцемія Уладзімірава, яны не спрыяюць фармаванню ў галовах дзяцей ідэалу сямʼі

Пра гэта протаіерэй заявіў падчас паседжання патрыяршай камісіі ў пытаннях сямʼі, абароны мацярынства і дзяцінства.

Паводле Уладзімірава, у расейскай літаратуры ёсць мноства твораў, якія дапамагаюць фармаваць ідэал сямʼі, але адмыслоўцы ў адукацыі выбіраюць для школьнікаў зусім іншыя творы. У спіс «няправільных» апавяданняў протаіерэй уключыў «Пра каханне» Чэхава, «Куст бэзу» Купрына і «Каўказ» Буніна, у якіх, паводле яго, прапагандуецца блуд.

У адным выпадку ашуканы муж забівае сябе, у другім – распадаецца сямʼя, у трэцім – гэта проста здрада, нагадаў Уладзіміраў.

«Гэтыя яркія мастацкія вобразы – гэта міна запаволенага дзеяння для нашых дзяцей. Камісія РПЦ павінна звярнуцца з прапановамі ў дэпартамент адукацыі», – заявіў протаіерэй, не ўдакладніўшы, у чым заключаецца сутнасць гэтых прапаноў.

Некалькі тыдняў таму патрыярх Кірыл прапанаваў стварыць адзіны спіс літаратуры для вывучэння ў школах.

ЮВ, belsat.eu, паводле pk-semya.ru

Стужка навінаў