Ротшыльд набыў аэрапорт Кішынэва

Новым уласнікам міжнароднага аэрапорту сталіцы Малдовы Кішынэва стаў Натаніель Ротшыльд – прадстаўнік дынастыі Ротшыльдаў, якая займаецца банкаўскімі справамі і інвестыцыямі з канца 18-га стагоддзя. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы аэрапорту.

У дакуменце адзначаецца, што міжнародны аэрапорт «зрабіў неверагоднае ўражанне на містара Ротшыльда» – малодшага з «чатырох дзяцей і адзінага сына лорда Джэйкаба Ротшыльда і Сэрэны Мэры Дан, унучкі сэра Джэймз Дана, канадскага фінансіста і магната».

Асабісты капітал Натаніэля Ротшыльда часопіс Forbes у 2012 годзе ацаніў у адзін мільярд долараў.

Аэрапорт Кішынэва (IATA: KIV; ICAO: LUKK), знаходзіцца на адлегласці ўсяго 13 кіламетраў ад цэнтру сталіцы Малдовы.

Не сыходзь, Малдова

СК belsat.eu

Hавiны