Раскамнагляд пратэстуе «аўтаномны Рунэт» «у баявым рэжыме»


Раскамнагляд пачаў мантаж абсталявання, якое дазволіць ізаляваць расейскі сегмент інтэрнэту ад астатняга свету ў выпадку, калі ўлады выявяць пагрозы для «устойлівасці» Рунэту. Пра гэта паведаміў на форуме ў Сочы кіраўнік ведамства Аляксандр Жараў.

Па словах кіраўніка Роскомнадзора, у канцы верасня будзе запушчаны пілотны праект па тэставанні абсталявання, у якім прымуць удзел усе буйныя аператары сотавай сувязі Расеі.

Тэсты будуць праходзіць некалькі тыдняў. Прадугледжваецца і праверка «у баявым рэжыме».

Закон аб забеспячэнні ўстойлівай працы расейскага сегмента інтэрнэту, які неафіцыйна называюць «законам аб суверэнным Рунэце», быў прыняты Дзярждумай вясной.

Новости
«Ни порнографии, ни оппозиции»: что принесет суверенный интернет пользователям России
2019.04.16 20:08

У сакавіку ў некалькіх гарадах Расеі прайшлі мітынгі ў абарону вольнага інтэрнэту. Пратэстоўцы выступалі супраць ізаляцыі расейскага сегменту сусветнага павуціння.

ЮВ/ІР belsat.eu

Стужка навінаў